Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.09.2022

У Аб’яднаным інстытуце машынабудавання адбудзецца ІХ Беларускі кангрэс «Механіка – 2022»

14 – 15 верасня 2022 года на базе Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі адбудзецца ІХ Беларускі кангрэс па тэарэтычнай і прыкладной механіцы «Механіка – 2022». Форум прысвечаны 65-годдзю з дня заснавання інстытута і стане галоўнай падДзелавая праграма кангрэса будзе ўключаць у сябе пленарнае (14 верасня) і секцыйныя (15 верасня) пасяджэнні. У холе ўдзельнікі кангрэса змогуць азнаёміцца з навінкамі навукаёмістай прадукцыі і паслуг інстытута, а таксама з навукова-тэхнічнай літаратурай, экспазіцыю якой прадставіць Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка. Тут жа адбудзецца прэзентацыя гістарычнага фотаальбома «Аб’ядноўваючы лёсы», выдадзенага інстытутам да юбілею.

У адрас сакратарыята кангрэса паступіла больш за 130 заявак. Даклады адлюстроўваюць дасягненні ў галіне механікі машын, рэсурснай механікі, машынабудаўнічых матэрыялаў і тэхналогій, камп’ютарнай механікі, робатызацыі машын і абсталявання. Гэта пацвярджае асноўную ідэю кангрэса: сабраць разам вучоных розных напрамкаў механікі, забяспечыць плённы абмен перадавымі ідэямі, тэхналагічнымі дасягненнямі, арыгінальнай метадалогіяй у адукацыі.

Пачнецца кангрэс з урачыстага сходу, падчас якога для ўдзельнікаў і гасцей будзе арганізаваны прэм’ерны паказ дакументальнага фільма па гісторыі Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі «Гэта было нядаўна».

Нагадаем, што традыцыя правядзення беларускіх кангрэсаў па тэарэтычнай і прыкладной механіцы была закладзена ў 1995 годзе. З 2007 года нязменнымі арганізатарамі форуму механікаў з’яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Аб’яднаны інстытут машынабудавання.