Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.09.2022

НАН Беларусі прымае ўдзел у першым Міжнародным кангрэсе «Транспарт і будаўніцтва» ва Уфе

18 – 22 верасня 2022 года ў г. Уфа (Рэспубліка Башкартастан, Расійская Федэрацыя) праходзіць першы Міжнародны кангрэс «Транспарт і будаўніцтва», дзелавая праграма якога прадугледжвае абмеркаванне пытанняў лічбавізацыі, імпартазамяшчэння, прымянення новых тэхналогій, антыкрызісных мер і рэалізацыі праграм падтрымкі і развіцця вядучых галін эканомікі. У рамках мерапрыемстваў Кангрэса вядучыя дэвелаперы, эксперты, вытворцы будаўнічых матэрыялаў, прадстаўнікі фінансавага сектара, кампаніі дарожна-транспартнай сферы Расіі і дружалюбных краін (Беларусі, Казахстана, Турцыі і Узбекістана) абмяркоўваюць пытанні стварэння аптымальных умоў для інвестыцыйнай прывабнасці, міжрэгіянальных і міжгаліновых сувязей.

Краінай-партнёрам першага Міжнароднага кангрэса «Транспарт і будаўніцтва» выступае Рэспубліка Беларусь. Афіцыйную дэлегацыю, якая прымае ўдзел у рабоце Кангрэса, узначальвае Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Р. А. Галоўчанка. Ад НАН Беларусі ў склад урадавай дэлегацыі ўключаны намеснік Старшыні Прэзідыума П. П. Казакевіч.

На выставе ў рамках Кангрэса прадстаўлена больш за 100 адзінак унікальнай камунальнай і дарожнай тэхнікі, каля 80 рэтрааўтамабіляў. Акрамя таго, наведвальнікі могуць убачыць сучасныя верталёты, беспілотныя лятальныя апараты рознага прызначэння, квадрацыклы, а таксама цэлы асфальтабетонны завод.

Прадстаўнікі падведамасных НАН Беларусі арганізацый дэманструюць на выставе найноўшыя распрацоўкі ў галіне пілатуемай авіяцыйнай тэхнікі (звышлёгкі лятальны апарат тыпу аўтажыр (гіраплан) мадэлі TERCEL), мадэльны шэраг беспілотных лятальных апаратаў, у тым ліку сельскагаспадарчы комплекс А-60Х, абсталяваны сістэмай распылення (Аградрон А-60Х), комплекс маніторынгу і картаграфіі на базе БЛА мадэлі А-10V Кітайска-Беларускага сумеснага ЗАТ «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы», а таксама іншыя перспектыўныя распрацоўкі ў сферы транспарту і будаўніцтва (ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі»).