Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.11.2022

17 лістапада 2022 г. у НАН Беларусі пройдзе ХХI Міжнародная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ-2022)

17 лістапада 2022 г. НАН Беларусі сумесна з ДКНТ праводзяць штогадовую ХХI Міжнародную навукова-тэхнічную канферэнцыю "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі".

Канферэнцыя арганізуецца Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі (АІПІ НАН Беларусі) сумесна з Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА), Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа НАН Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі), Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай імя І. С. Лупіновіча НАН Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Мэта канферэнцыі – аналіз стану і праблем развіцця інфарматызацыі (лічбавай трансфармацыі) эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўнага кіравання і сістэмы НТІ ў Беларусі і за мяжой, а таксама пытанняў распрацоўкі новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі і інфармацыйнага грамадства (ІТ-краіны, ІТ-дзяржавы), стварэння інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі.

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі :

  • навукова-метадычнае, інфармацыйнае, тэхналагічнае і прававое забеспячэнне развіцця лічбавай трансфармацыі;
  • аўтаматызаваныя сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі, інфармацыйнага забеспячэння навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;
  • бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі. Публікацыйная актыўнасць;
  • штучны інтэлект і кагнітыўныя тэхналогіі ў інфарматызацыі.
У рабоце канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі 49 навукова-даследчых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і дзелавых колаў з 8 краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана, Узбекістана, Кіргізіі, Туркменістана, Украіны і В'етнама. На РІНТІ-2022 прадстаўлена 80 дакладаў (67 беларускіх і 13 замежных). Сярод дакладчыкаў 17 дактароў навук і 39 кандыдатаў навук.

Пачатак пленарнага пасяджэння – 10.00, 17.11.2022.
Месцы правядзення –
АІПІ НАН Беларусі, канферэнц-зала (вул. Сурганава, 6);
ЦНБ НАН Беларусі, канферэнц-зала (вул. Сурганава, 15).
Праграма і іншая інфармацыя аб канферэнцыі:
http://opac.bas-net.by/opacpage/rinti/