Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.12.2022

Падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Паўночна-заходнім універсітэтам сельскай і лясной гаспадаркі (КНР) і Універсітэтам НАН Беларусі

23 снежня 2022 года пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы адбылася цырымонія падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Паўночна-Заходнім універсітэтам сельскай і лясной гаспадаркі (КНР) і Універсітэтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Мемарандум падпісалі рэктар Паўночна-Заходняга ўніверсітэта сельскай і лясной гаспадаркі Ву Путэ і рэктар Універсітэта НАН Беларусі М. Г. Жылінскі. Асноўнай мэтай Пагаднення з’яўляецца падтрымка з абодвух бакоў супрацоўніцтва ў сферы навукі, тэхналогій і адукацыі, а таксама атрыманне новых ведаў, стварэнне інавацыйнай прадукцыі і аказанне паслуг у сферы навукі, тэхналогій і адукацыі ў галіне сельскай і лясной гаспадаркі.