Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.12.2022

Беларускія палярнікі віншуюць усіх з Новым Годам!

Ад імя ўдзельнікаў 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне з надыходзячым Новым, 2023-м годам калектыву НАН Беларусі.

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Каманда 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі шле цёплыя віншаванні слаўнаму калектыву НАН Беларусі з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага палярнага здароўя і мірнага неба, вялікага шчасця і шмат пазітыву, увасаблення ў жыццё новых навуковых ідэй і прарыўных адкрыццяў!

Няхай кожны дзень Новага года прыносіць у нашыя дамы каханне і павагу, дабрабыт і згоду, цяпло і ўтульнасць!

Каманда 15 БАЭ:
Начальнік БАЭ Аляксей Гайдашоў
Начальнік базы Уладзімір Несцяровіч
Главные специалисты:
Аляксандр Батурын
Павел Растоў
Урач-хірург Алег Пешкаў
Вядучыя спецыялісты:
Павел Шаблыка
Кірыл Рабычын
Мікіта Ізідзераў
Віталь Лукін
Сяргей Люты
Уладзіслаў Базылевіч
Аляксей Барысавец