Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.12.2022

Пярвічная арганізацыя БСЖ Акадэміі навук далучылася да навагодняй акцыі «Нашы дзеці»

Пярвічная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі далучылася да рэспубліканскай навагодняй акцыі «Нашы дзеці». Прадстаўнікі данай арганізацыі на чале з яе старшынёй Юліяй Качурка ў гэтыя дні наведваюць дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Дзіцячы сад № 62», «Санаторны дзіцячы сад № 434», «Санаторны сад № 539», падначаленыя Акадэміі навук. Выхаванцам уручаюцца навагоднія падарункі, якія сфармаваныя ў тым ліку з прадукцыі, атрыманай па распрацоўках РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні». У НАН Беларусі надаецца самая пільная ўвага клопату пра дзяцей і прыкладваецца шмат намаганняў для таго, каб далучыць дзяцей да навукі з самага ранняга ўзросту.

Тэгi
#акцыі