Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.12.2022

Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі падвяло вынікі года

28 снежня на базе ДНУ «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа» прайшло святочнае выязное пасяджэнне Бюро Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі, на якім падведзены папярэднія вынікі работы арганізацый у 2022 годзе. Найлепшым уручаны ўзнагароды. Акадэмікам-сакратаром Сяргеем Шчарбаковым адзначана, што арганізацыямі аддзялення выкананы, а большасцю з іх перавыкананы планавыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Назіраецца істотны рост выкананага аб’ёму работ па гаспадарчых дагаворах звыш 110 % па Аддзяленні ў цэлым, а па некаторых арганізацыях каля 185 % ад планавых паказчыкаў 2022 года.

У адыходзячым годзе перад Акадэміяй навук была пастаўлена задача вырашэння пытанняў замяшчэння крытычнага імпарту ў існуючых санкцыйных умовах. Арганізацыі Аддзялення з пастаўленай задачай справіліся на высокім узроўні, што ўжо па выніках 9 месяцаў адбілася на істотным росце выкананага аб’ёму работ НАН Беларусі па замяшчэнні крытычнага імпарту ў інтарэсах прамысловасці Рэспублікі Беларусь (163,3 % да аналагічнага перыяду 2021 года).