Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.12.2022

Адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае навагоднім святам

29 снежня 2022 года ў НАН Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае навагоднім святам. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў. Ён коратка падвёў вынікі адыходзячага года і сардэчна павіншаваў усіх супрацоўнікаў Акадэміі навук з Новым годам і Калядамі. З віншаваннямі выступілі старшыня ААПА работнікаў НАН Беларусі Іван Бараноўскі, старшыня першаснай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” НАН Беларусі Юлія Качурка і старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі.

Вялікай групе вучоных уручаны Віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў уручыў лаўрэатам прэміі НАН Беларусі за 2022 год, прэміі для маладых вучоных НАН Беларусі і іншыя ўзнагароды.

Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры падрыхтавала вялікі святочны канцэрт.