Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.02.2023

НАН Беларусі і Савет па навуковых і прамысловых даследаваннях Індыі (CSIR) правялі сумесны семінар па супрацоўніцтве ў сферы фізічных навук і IT-тэхналогій

2 лютага 2023 года адбыўся другі сумесны семінар паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Савета па навуковых і прамысловых даследаваннях Індыі (CSIR), гэтым разам — па тэматыцы ўзаемадзеяння ў галіне фізічных навук і IT-тэхналогій. Удзел у мерапрыемстве прынялі больш за 40 навукоўцаў НАН Беларусі і CSIR. На семінары прадстаўнікі шэрагу арганізацый бакоў прадставілі прэзентацыі па распрацоўках у галіне оптыкі, оптаэлектронікі, лазерных тэхналогій, штучнага інтэлекту, гетэраструктур, паўправаднікоў, датчыкаў і інш.

Пасля далейшай прапрацоўкі на ўзроўні выканаўцаў будуць падрыхтаваны сумесныя праектныя прапановы індыйскіх і беларускіх арганізацый.

Наступны сумесны семінар паміж арганізацыямі НАН Беларусі і CSIR будзе прысвечаны ўзаемадзеянню ў галіне хімічных навук, яго правядзенне запланавана на 9 лютага 2023 года.