Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.04.2023

Адбыўся навуковы семінар «Дэмаграфічная бяспека ва ўмовах новых выклікаў і рызык»

21 красавіка 2023 года ў Інстытуце эканомікі НАН Беларусі адбыўся навуковы семінар «Дэмаграфічная бяспека ва ўмовах новых выклікаў і рызык», арганізатарамі якога выступілі Інстытут эканомікі НАН Беларусі, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі і Валагодскі навуковы цэнтр РАН.

На семінары былі прадстаўлены даклады па шэрагу ключавых напрамкаў, такіх як дэмаграфічная палітыка, міграцыйная палітыка, сацыяльная палітыка, у тым ліку ў галіне аховы здароўя і інш. Прадстаўленыя даследаванні ахоплівалі і рэгіянальны аспект, а таксама шмат у чым закраналі пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы.