Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.04.2023

28 красавіка 2023 года адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

28 красавіка 2023 года ў 10.00 у Вялікай канферэнц-зале (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2 паверх) адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У парадак дня сесіі ўключана адно пытанне: справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2022 годзе і задачы на 2023 год. З дакладам выступіць галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі акадэмік Васіль Гурскі.
Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 9.00 да 9.45.