Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.04.2023

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы — 2023»

Савет маладых вучоных НАН Беларусі арганізуе 20–22 верасня 2023 года правядзенне XX Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы — 2023» для маладых вучоных, аспірантаў, саіскальнікаў, магістрантаў, студэнтаў Беларусі і замежжа.

Мэтай мерапрыемства з’яўляецца стымуляванне навукова-тэхнічнага, інавацыйнага патэнцыялу і прэзентацыя праектаў і навуковых распрацовак маладых навукоўцаў, а таксама абмен вопытам і думкамі па шырокім коле навуковых пытанняў.
Тэрмін прыёму заявак і тэзісаў дакладаў да 1 ліпеня.

Інфармацыя пра мерапрыемства, а таксама форма заявачных матэрыялаў размешчаны на сайце канферэнцыі http://ibit.ly/d0CN