Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.04.2023

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова са Святам працы 2023

Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з надыходзячым Святам працы!

Гэты дзень адзначаецца ў розных краінах і аб’ядноўвае мільёны людзей па ўсім свеце. Ён стаў сімвалам сацыяльнай справядлівасці і свабоды, заклікам да салідарнасці ў імя росквіту нашай Радзімы і шчасця кожнага яе грамадзяніна. Сёлета 1 мая набывае асаблівае гучанне. Бо добрасумленная праца, услаўленне чалавека-працаўніка – ключавыя напрамкі Года міру і стваральнай працы.

Гісторыя Беларусі паказвае, што толькі нястомнай працай можна дасягнуць годных вынікаў, забяспечыць дабрабыт краіны. Нездарма дзейнасць навукоўцаў ва ўсе часы была асабліва запатрабаваная дзяржавай. З дапамогай навуковых дасягненняў Беларусь забяспечвае вырашэнне многіх маштабных фундаментальных і практычных задач. Без навукі сёння немагчыма паспяховае развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, медыцыны, адукацыі, многіх іншых сфер грамадскага развіцця.

У гэты светлы дзень хачу падзякаваць усім супрацоўнікам НАН Беларусі, якія сваёй дзейнасцю ўносяць уклад у паспяховае развіццё навуковай сферы, памнажаючы слаўныя традыцыі, перададзеныя пакаленнямі беларускіх вучоных.

Няхай наша агульная праца і імкненне да стваральнай працы робяць нашу краіну багацейшай і мацнейшай! Хай вясна дорыць энергію і радасць, натхняе на новыя дасягненні!

Жадаю вам міру, моцнага здароўя, дабрабыту ў кожным доме, добрага настрою. Няхай аптымізм і вера ў найлепшае ніколі не пакідаюць вас!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік