Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.04.2023

Напярэдадні Cвята працы адбылося афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару

За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый пераможцам спаборніцтва прызнана Дзяржаўная навуковая ўстанова «Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Усяго па выніках работы летась на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены 64 пераможцы. Сярод іх — 8 рэгіёнаў і 56 арганізацый. Сярод раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах пераможцамі сталі: у Брэсцкай вобласці — Камянецкі і Лунінецкі раёны, Брэст і Ленінскі раён Брэста, у Гродзенскай вобласці — Астравецкі і Дзятлаўскі раёны, у Мінскай вобласці — Нясвіжскі раён, а таксама Цэнтральны раён Мінска. У лік арганізацый-пераможцаў увайшлі юрыдычныя асобы і іх філіялы ўсіх формаў уласнасці. Лаўрэаты прадстаўлены ў прамысловасці, сельскай і рыбнай гаспадарцы, будаўніцтве, лясной гаспадарцы, а таксама ў сферы паслуг — у галіне сувязі і тэлекамунікацыі, гандлі, адукацыі, навуцы, ахове здароўя, сацыяльным абслугоўванні, транспарце і турызме.