Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.05.2023

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Днём Перамогі 2023

Дарагія ветэраны, паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з надыходзячым святым для ўсяго беларускага народа святам — Днём Перамогі!

Вось ужо 78-ы раз сустракаем мы мірную вясну і адзначаем гераізм нашага народа, праяўлены ў гады ваеннага ліхалецця, яго мужнасць, адвагу, згуртаванасць у барацьбе за свабоду Радзімы. У гэты дзень мы ўспамінаем тых, хто загінуў на палях бітваў, хто самааддана працаваў у тыле, хто ўздымаў краіну ў пасляваенны час.

Адну на ўсіх Перамогу каваў увесь савецкі народ: вайскоўцы, партызаны, працаўнікі тылу, навукоўцы. У самыя кароткія тэрміны створаны новыя тыпы ўзбраенняў, прамысловасць перабудавана на абарону, рабілася ўсё для таго, каб выстаяць і перамагчы фашызм. У пасляваенныя гады самаадданая праца ўсяго народа дазволіла аднавіць рэспубліку, стварыць магутную навуковую і адукацыйную сферу, канкурэнтаздольную прамысловасць і сельскую гаспадарку.

Сёння сучасны свет, на жаль, робіць нашаму грамадству новыя выклікі. Напэўна, таму ў Год міру і стваральнай працы Дзень Вялікай Перамогі набывае асаблівую афарбоўку і сэнс. Ён — самы яскравы прыклад згуртаванасці нашага грамадства супраць самай вялікай бяды. Гэта сімвал нязломнай волі, крэпасці духу, гатоўнасці да самаахвяравання і веры ў справядлівую справу.

У Акадэміі навук свята ўшаноўваюць памяць аб ветэранах і іх подзвігу. Стала добрай традыцыяй напярэдадні 9 мая наведваць удзельнікаў вайны і вязняў канцлагераў, віншаваць і дарыць ім падарункі. Не застаюцца без увагі месцы баявой славы, магілы загінулых воінаў.

Ужо трэці год працягваецца Усебеларуская акцыя «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!», ініцыятарам якой выступіла Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. У новай, ужо трэцяй кнізе, якая неўзабаве ўбачыць свет, прыведзены многія гісторыі пра падзеі 1941–1945 гадоў, запісаныя са слоў відавочцаў, расказаныя ветэранамі і дзецьмі вайны. Гэтая акцыя даказала, што кожны з нас можа быць гісторыкам свайго роду, што адкрытыя сёння архівы і спецыялізаваныя інтэрнэт-сайты дазваляюць даследаваць дакументы, якія праліваюць святло на лёсы літаральна кожнага салдата і афіцэра. Тамы гэтай серыі не раз станавіліся прызёрамі конкурсу «Мастацтва кнігі».

Моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і душэўнага цяпла вам, дарагія ветэраны.
Шчыра жадаю шчасця, здароўя, новых здзяйсненняў!
Няхай вялікая перамога і памяць пра яе заўсёды натхняюць усіх нас на новыя мірныя дасягненні!
Са святам!
З Днём Перамогі!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік