Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.05.2023

Візіт дэлегацыі ТАА «Кітайска-Беларускі Высокатэхналагічны аэракасмічны Цэнтр даследаванняў і распрацовак»

5 мая адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У. Р. Гусакова са Старшынёй савета дырэктараў ТАА «Кітайска-Беларускі Высокатэхналагічны аэракасмічны Цэнтр даследаванняў і распрацовак» Лі Пінам.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і кітайскімі партнёрамі ў аэракасмічнай сферы, а таксама дасягнулі дамоўленасці аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж НАН Беларусі і Кітайскай нацыянальнай касмічнай адміністрацыяй аб супрацоўніцтве па Міжнароднай месячнай даследчай станцыі і прапрацоўцы пытання аб магчымасці стварэння сумеснай структуры для работы па напрамках, звязаных з космасам.