Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.05.2023

Акадэмік Мікалай Казак узнагароджаны Вялікім медалём НАН Беларусі

15 мая 2023 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Мікалаю Станіслававічу Казаку.

15 мая 2023 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Мікалаю Станіслававічу Казаку, генеральнаму дырэктару ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка», доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, акадэміку за шматгадовую плённую навуковую і навукова-арганізацыйную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё навуковых даследаванняў у галіне крышталаоптыкі, акустаоптыкі і нелінейнай оптыкі.
Мікалай Станіслававіч прапрацаваў у Акадэміі навук 56 гадоў.