Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.05.2023

Пасяджэнне сумеснай расійска-беларускай рабочай групы па падрыхтоўцы прапаноў па пераліку перспектыўных праграм Саюзнай дзяржавы па развіцці супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі дзяржкарпарацыі «Раскосмас» і НАН Беларусі

У Нацыянальнай акадэміі навук (далей – НАН Беларусі) адбылося пасяджэнне сумеснай расійска-беларускай рабочай групы па падрыхтоўцы прапаноў па пераліку перспектыўных праграм Саюзнай дзяржавы па развіцці супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі дзяржкарпарацыі «Раскосмас» і НАН Беларусі.

Нарада прайшла пад старшынствам начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарату НАН Беларусі Віцязя П. А. і выканаўчага дырэктара па стратэгічным планаванні — дырэктара дэпартамента стратэгічнага планавання дзяржкарпарацыі «Раскосмас» Макарава Ю. М., з удзелам намесніка Дзяржаўнага сакратара – члена Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Кубрына А. А. і начальніка Дэпартамента абароннай прамысловасці і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Труса С. М.

У ходзе пасяджэння былі разгледжаны бягучы стан і арганізацыйныя аспекты выканання навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы «Комплекс-СД» і «Інтэграцыя-СД», узгаднення сумесных прапаноў па новых праграмах «Распрацоўка базавых элементаў сістэм прагназавання ўзнікнення лясных пажараў, ідэнтыфікацыі іх ачагоў, вызначэння тэндэнцый распаўсюджвання, ацэнак шкоды на аснове даных лесаўпарадкавання і касмічнага маніторынгу з выкарыстаннем перспектыўнай мэтавай апаратуры касмічных апаратаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі» («Космадазор-СД») і «Распрацоўка элементаў бартавых сродкаў і апаратуры, кампазіцыйных матэрыялаў і канструкцый у інтарэсах павышэння рэсурсу эксплуатацыі і канструкцыйнай дасканаласці перспектыўных сродкаў касмічнага прызначэння, у тым ліку для даследавання далёкага космасу» («Рэсурс-СД»), пытанні фарміравання перспектыўных праграм у галіне стварэння матэрыялаў і пакрыццяў, а таксама базавых вытворчых працэсаў, якія забяспечваюць комплекснае развіццё ракетна-касмічнай тэхнікі, стандартызацыі касмічнай тэхнікі, маніторынгу калязямной касмічнай прасторы з выкарыстаннем радыёлакацыйных сродкаў і інш.

Па выніках пасяджэння падрыхтаваны пратакол і накіраваны для зацвярджэння Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Гусакову У. Р. і генеральнаму дырэктару дзяржкарпарацыі «Раскомас» Барысаву Ю. І.