Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.05.2023

НПЦ па харчаванні запрашае на Дзень якасці кандытарскай прадукцыі

23 мая 2023 года РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» запрашае на Дзень якасці кандытарскай прадукцыі, якая вырабляецца кандытарскімі і хлебапякарнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, а таксама кандытарскай прадукцыі імпартнай вытворчасці.

У праграме мерапрыемства — дэгустацыя розных відаў вафлі; пячэння аўсянага; пячэння здобнага; кандытарскіх вырабаў на аснове ірысных, малочных, малакозмяшчальных і мяккіх карамельных мас, а таксама кампетэнтная ацэнка арганалептычных характарыстык гэтых відаў кандытарскай прадукцыі.

У рамках правядзення Дня якасці ў фармаце круглага стала будуць разгледжаны праблемныя пытанні тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі ў кандытарскай галіне.
Удзельнікамі мерапрыемства будуць прадстаўнікі канцэрна «Белдзяржхарчпрам», філіяла «Драгічынскі крухмальны завод» ТАА «Сельгасінвест», СТАА «ПСБЕЛ».
Спецыялісты аддзела тэхналогій кандытарскай і алейна-тлушчавай прадукцыі РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні» плануюць правесці майстар-клас па выкарыстанні сіропаў пры вырабе батончыкаў-мюслі і майстар-клас па выкарыстанні какава-парашку пры вырабе мучных кандытарскіх вырабаў.

Дзень якасці будзе праходзіць 23 мая 2023 г. на базе РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, д. 29, к. 515.
Пачатак мерапрыемства ў 09:30
Пачатак дэгустацыі ў 10:10