Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.05.2023

Візіт дэлегацыі НАН Беларусі ў г. Сіянь (Кітай)

З 21 па 26 мая дэлегацыя НАН Беларусі ў складзе вучонага сакратара Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі Ю. І. Канашэнкі, рэктара ДУА «Універсітэт НАН Беларусі» М. Г. Жылінскага і дырэктара РУП «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі» А. У. Піліпука знаходзіцца ў г. Сіянь (Кітай) з мэтай удзелу ў Кітайска-беларускім форуме ў галіне сельскагаспадарчай навукі і тэхналогій, арганізаваным Паўночна-Заходнім універсітэтам лясной і сельскай гаспадаркі.

У ходзе візіту запланаваны выступленні членаў дэлегацыі, наведванне Яньаньскай Акадэміі сельскагаспадарчых навук, Юліньскага ўніверсітэта, а таксама падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Юліньскім універсітэтам і Універсітэтам НАН Беларусі.

Тэгi
#візіты