Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.05.2023

Адбудзецца сумеснае пасяджэнне Прэзідыумаў НАН Беларусі і РАН

26 мая 2023 года (пятніца) у НАН Беларусі ў 11.00 (пр. Незалежнасці, 66) адбудзецца сумеснае пасяджэнне Прэзідыумаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Мінск прыедзе прадстаўнічая дэлегацыя кіраўніцтва РАН і вядомых навукоўцаў Расійскай Федэрацыі на чале з Прэзідэнтам РАН акадэмікам Краснікавым Генадзем Якаўлевічам. Гэта яго першы візіт у якасці новага кіраўніка РАН пасля выбараў, якія адбыліся ў верасні 2022 года. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Мезенцаў Дзмітрый Фёдаравіч і прэзідэнт НДЦ «Курчатаўскі інстытут» Кавальчук Міхаіл Валянцінавіч.

Удзельнікі сумеснага пасяджэння Прэзідыумаў РАН і НАН Беларусі разгледзяць цэлы шэраг важных пытанняў. Сярод іх — найважнейшыя вынікі работы РАН і НАН Беларусі па выніках 2021–2022 гадоў; ход рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы з удзелам арганізацый РАН і НАН Беларусі і перспектыўных праектаў праграм, стратэгія навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы і інш.