Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.05.2023

26 мая адбудзецца круглы стол «Рускі і беларускі літаратурны канон: падабенства і адрозненні»

26 мая 2023 года ў 11:00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца круглы стол «Рускі і беларускі літаратурны канон: падабенства і адрозненні».

Арганізатары мерапрыемства: Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Праблемнае поле мерапрыемства: літаратурны канон: гісторыя фарміравання і станаўлення; літаратурны канон у культурна-адукацыйнай прасторы савецкай эпохі; глыбіня літаратурнага канону, пералік аўтараў і твораў; школьная версія канону і класічны літаратурны канон: межы і перасячэнні; канон — класіка — сучасная літаратура.

У ходзе абмеркавання праблемнага поля прагназуецца рашэнне наступных пытанняў: якім чынам адбываецца фарміраванне канону ў нацыянальнай літаратуры? Дзе сёння канчаецца гісторыя літаратуры і пачынаецца сучаснасць? Ці можна пісаць на іншай мове, застаючыся нацыянальным аўтарам? Круглы стол пройдзе ў афлайн- і анлайн-фармаце.

Месца правядзення — Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15). Тэл. для даведак: + 375 17 270 18 02 Іконнікава Людміла Уладзіміраўна.

Падключыцца да канферэнцыі Zoom можна па спасылцы:
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 725 509 9693
Код доступу: 123451
Час: 26 мая 2023 11:00 AM Масква