Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.05.2023

26 мая адбудзецца падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў

26 мая 2023 года ў 11:00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, (Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, навуковая экспазіцыя старажытнабеларускай культуры) адбудзецца ўрачыстае падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўнай навуковай установай «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (дырэктар акадэмік А. І. Лакотка) і установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (дырэктар А. М. Ганчар).

У праграме мерапрыемства:
- прагляд навукова-даследчага фільма «Старажытны беларускі народны тэатр», знятага па ініцыятыве навукоўцаў Інстытута мастацтвазнаўства АН БССР 7–8 красавіка 1962 года, і перадача яго лічбавай копіі дырэктару архіва для ўключэння ў фонды БДАКФФД.

Абмеркаванне кінастужкі і выступленні:
- галоўнага хавальніка фондаў БДАКФФД А. К. Кот «Шляхі ўдасканалення навукова-даведачнага апарата фонду кінадакументаў»;
- загадчыка аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра доктара мастацтвазнаўства В. М. Ярмалінскай «Кінадакумент як крыніца навуковых даследаванняў у сферы гуманітарыстыкі»;
- малодшага навуковага супрацоўніка сектара камп’ютарнай лінгвістыкі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства Цэнтра В. У. Мартысюка «Архіўныя фонды і нацыянальная культурная спадчына».
Абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва, заключнае слова кіраўнікоў устаноў.

Тэл. для кантактаў — кандыдат мастацтвазнаўства Канстанцін Ігаравіч Рэмішэўскі +375 44 5777815