Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.05.2023

Беларускі саюз жанчын НАН Беларусі перадаў у Магілёўскі дзіцячы хоспіс неабходныя для дзяцей рэчы

Пярвічная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры ўдзеле работнікаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Інстытута эканомікі НАН Беларусі, Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, НПЦ па харчаванні НАН Беларусі сабралі і перадалі ў Магілёўскі дзіцячы хоспіс прадукты харчавання, прадметы гігіены і іншыя неабходныя для дзяцей рэчы.