Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.05.2023

У НАН Беларусі адбыўся візіт дэлегацыі Савета навукова-прамысловых даследаванняў (CSIR) Індыі

У развіццё дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту ў г. Нью-Дэлі беларускай дэлегацыі органаў дзяржаўнага кіравання ў лістападзе 2022 года (ад НАН Беларусі ўдзельнічаў першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С. А. Чыжык), з 20 па 23 мая 2023 года ў НАН Беларусі адбыўся візіт дэлегацыі Савета навукова-прамысловых даследаванняў (CSIR) Індыі на чале з генеральным дырэктарам CSIR, сакратаром Дэпартамента навукова-прамысловых даследаванняў Міністэрства навукі і тэхналогій Рэспублікі Індыя д-рам Налатамбі Калайселві.
У склад дэлегацыі ўвайшлі дырэктары арганізацый CSIR і старшыня Нацыянальнай навукова-даследчай карпарацыі (NRDC).

22 мая адбылася сустрэча дэлегацыі са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі У. Р. Гусаковым, у час якой былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі і механізмы развіцця супрацоўніцтва, падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій паміж НАН Беларусі і CSIR і вызначаны далейшыя крокі па яго рэалізацыі. У час наведвання арганізацый НАН Беларусі адбылося абмеркаванне праектных прапаноў у галіне біямедыцынскіх, хімічных, фізічных і тэхнічных навук. Гэтыя прапановы былі падрыхтаваны па выніках праведзеных 4 сумесных семінараў з удзелам арганізацый НАН Беларусі і CSIR (студзень – сакавік 2023 года). Далей адбудзецца дэталёвы разгляд умоў рэалізацыі вышэйзгаданых праектаў на ўзроўні выканаўцаў.

Тэгi
#візіты