Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.05.2023

Акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Шумілін выступіў на XXI міжнародных Ліхачоўскіх навуковых чытаннях

Акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар Аляксандр Шумілін выступіў на XXI міжнародных Ліхачоўскіх навуковых чытаннях з дакладам «АБ УЗРАСТАЮЧАЙ РОЛІ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ Ў РАЗВІЦЦІ ЭКАНОМІКІ І ДЗЯРЖАВЫ».

Міжнародныя Ліхачоўскія навуковыя чытанні — найбуйнейшы ў свеце штогадовы навуковы форум гуманітарных ведаў. Тэма 2023 года: «Дыялогі і канфлікты культур у свеце, які змяняецца». Чытанні праходзяць у Санкт-Пецярбургскім гуманітарным універсітэце прафсаюзаў па ініцыятыве акадэміка Д. С. Ліхачова (з 1993 г.) і па ўказе Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна № 587 ад 23.05.2001 г. Штогод Форум збірае звыш 1500 чалавек. Сёлета сярод удзельнікаў — навукоўцы з 11 краін свету ад Беларусі да Аўстраліі і інш., 8 членаў РАН, кіраўнікі найбуйнейшых навукова-даследчых інстытутаў, кіраўніцтва Савета Федэрацыі і Дзяржаўнай Думы Расіі, прадстаўнікі прафсаюзаў, звыш 100 дактароў навук, прафесараў, якія прадстаўляюць 18 рэгіёнаў Расіі, грамадскія і палітычныя дзеячы.

Тэгi
#даклады