Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.06.2023

У НАН Беларусі адбыўся візіт дэлегацыі Народнага ўрада г. Куньшань

31 мая адбыўся візіт у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэлегацыі Народнага ўрада г. Куньшань на чале з віцэ-мэрам Сунь Юнам.

На сустрэчы ад НАН Беларусі прысутнічалі першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С. А. Чыжык, акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі А. Г. Шумілін, загадчык сектара па развіцці супрацоўніцтва з КНР Галоўнага ўпраўлення міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва апарату НАН Беларусі Т. В. Лугавая, намеснік генеральнага дырэктара ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве» А. У. Ігнаценка, загадчык аддзела «Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій» ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі» А. А. Успенскі. У ходзе сустрэчы кітайскі бок прадставіў інфармацыю аб г. Куньшань і перспектыўных напрамках для супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій, біямедыцыны, машынабудавання, новых матэрыялаў і інш.

Па выніках сустрэчы падпісаны Пагадненне паміж Народным урадам г. Куньшань і НАН Беларусі аб усебаковым паглыбленні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2023–2025 гады і Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне распрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў паміж Suzhou Mengying Electronic Technology Co. Ltd. і дзяржаўным навукова-вытворчым аб’яднаннем «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве».

Тэгi
#візіты