Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.06.2023

Візіт дэлегацыі Акадэміі навук правінцыі Шаньдун

З 5 па 8 чэрвеня 2023 года праходзіць візіт дэлегацыі Акадэміі навук правінцыі Шаньдун на чале з віцэ-прэзідэнтам Тэхналагічнага ўніверсітэта Цылу, віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук правінцыі Шаньдун Лю Юнбо.

У рамках візіту дэлегацыя была азнаёмлена з асноўнымі напрамкамі дзейнасці і распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі на пастаянна дзеючай выстаўцы НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці». У ходзе перагавораў са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Рыгоравічам Гусаковым 6 чэрвеня бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Акадэміі навук правінцыі Шаньдун, арганізацыйныя пытанні стварэння Беларускага даследчага цэнтра Акадэміі навук правінцыі Шаньдун і НАН Беларусі, а таксама дасягнулі дамоўленасці аб падрыхтоўцы плана супрацоўніцтва паміж арганізацыямі акадэмій навук. У рамках сустрэчы падпісана пагадненне паміж Тэхналагічным універсітэтам Цылу і ДНУ «Інстытут жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі».

Дэлегацыя таксама наведае Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі, ДНУ «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі», ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі», ДНУ «Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі».

Тэгi
#візіты