Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.06.2023

Вучоныя НАН Беларусі ўдастоены звання «Ганаровы доктар Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук»

Вучоныя НАН Беларусі ўдастоены звання «Ганаровы доктар Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук».

Высокі тытул атрымалі акадэмікі Пётр Аляксандравіч Віцязь і Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч. П. А. Віцязь — начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі нанаструктурных матэрыялаў і звышцвёрдых матэрыялаў Аддзялення тэхналогій машынабудавання і металургіі Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі, выдатны вучоны ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання, таленавіты кіраўнік і арганізатар навукі і вытворчасці. А. А. Міхалевіч — загадчык лабараторыі «Энергабяспека» і навуковы кіраўнік Інстытута энергетыкі НАН Беларусі, буйны спецыяліст у галіне цеплафізікі і энергетыкі, заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь.