Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.06.2023

НАН Беларусі наведала дэлегацыя Рэспублікі Кенія

6 чэрвеня 2023 г. НАН Беларусі наведала дэлегацыя Рэспублікі Кенія на чале з Міністрам гандлю, прамысловасці і інвестыцый Мосес Курыа.

Члены дэлегацыі азнаёміліся з распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі на пастаянна дзеючай выстаўцы НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці». Адбыліся перагаворы з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргеем Чыжыкам. У ходзе перагавораў Кенійскі бок выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы ў найбліжэйшай перспектыве магчымасці распрацоўкі сумесных праграм па навучанні спецыялістаў у гэтай сферы.

Тэгi
#візіты