Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.06.2023

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у рэгіянальным семінары «Інтэлектуальная ўласнасць — ключавы фактар інтэграцыі на еўразійскай прасторы»

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у рэгіянальным семінары «Інтэлектуальная ўласнасць — ключавы фактар інтэграцыі на еўразійскай прасторы», які адбыўся 13–14 чэрвеня на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».
З прывітальным словам выступіў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі.

У ходзе Семінара ўдзельнікамі разгледжаны пытанні інтэграцыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў рамках еўразійскай прасторы, функцыянавання сістэмы ва ўмовах сучасных выклікаў, кіравання інтэлектуальнай уласнасцю на тэрыторыі ЕАЭС. На выстаўцы, арганізаванай у рамках Семінара, былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі арганізацый НАН Беларусі (НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, Інстытута мяса-малочнай прамысловасці, НПЦ НАН Беларусі земляробстве).

Арганізатары форуму — Еўразійскае патэнтнае ведамства, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці пры садзейнічанні Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і НАН Беларусі. У Семінары прынялі ўдзел кіраўнікі беларускіх і замежных ведамстваў інтэлектуальнай уласнасці, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў і іншых дзяржаўных арганізацый краін ЕАЭС, Еўразійскага патэнтнага ведамства, Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Садружнасці Незалежных Дзяржаў.