Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.06.2023

Першае мерапрыемства кіналекторыя «Экран і час» пад назвай «Галасы спаленых вёсак»

22 чэрвеня 2023 года ў 14.20 у ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца першае мерапрыемства кіналекторыя «Экран і час» пад назвай «Галасы спаленых вёсак».

Праграма кіналекторыя адкрываецца паказам дакументальнага фільма «Перазвон» (2021 г., 52 хв., творчае аб’яднанне «Летапіс» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», рэжысёр Я. Сяцько). Карціна створана метадам перамантажу хранікальных матэрыялаў і дакументальных фільмаў, знятых на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», і апавядае пра трагедыю знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны беларускіх вёсак.

Кіналекторый «Экран і час» будзе сістэматычна праводзіцца на працягу года на пляцоўцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Фільмы, уключаныя ў праграму кіналекторыя, уваходзяць у класічны фонд беларускага ігравога, неігравога і анімацыйнага кіно і адлюстроўваюць найважнейшыя тэмы і этапы развіцця айчыннага экраннага мастацтва.