Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.06.2023

Візіт намесніка міністра сельскай гаспадаркі Нікарагуа Боска Кастылья

20 чэрвеня адбыліся перамовы намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Пятра Казакевіча з намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі Нікарагуа Боска Кастылья, падчас якіх абмяркоўваўся бягучы стан супрацоўніцтва НАН Беларусі і навуковых арганізацый Нікарагуа, а таксама перспектыўныя шляхі ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне сельскай гаспадаркі.

Бакі дамовіліся прапрацаваць магчымасць арганізацыі кааперацыі па наступных напрамках: абмен генетычным матэрыялам сельскагаспадарчых культур, жывёлагадоўля, стажыроўкі вучоных і спецыялістаў, навучанне нікарагуанскіх спецыялістаў у магістратуры і аспірантуры НАН Беларусі і інш.

У рамках візіту для Б. Кастылья было арганізавана наведванне РУП «НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве». Намеснік міністра наведаў селекцыйна-гібрыдныя модулі па бульбаводстве, а таксама доследныя пасадкі бульбы, пладовых і ягадных культур. У ходзе перамоў сп. Кастылья паведаміў прамежкавыя вынікі аграэкалагічных выпрабаванняў ва ўмовах Нікарагуа раней перададзеных сартоў бульбы беларускай селекцыі.

Тэгi
#візіты