Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.06.2023

Запушчаны новы сайт ДУА «Універсітэт НАН Беларусі»

З 19.06.2023 запушчаны новы сайт ДУА «Універсітэт НАН Беларусі», пад даменным імем unan.by

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел намеснікі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары Аддзяленняў навук НАН Беларусі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

У сувязі са змяненнем віду ўстановы вышэйшай адукацыі ДУА «Інстытут навуковых кадраў НАН Беларусі» пераўтвораны ў ДУА «Універсітэт НАН Беларусі», распрацавана найноўшае афармленне і структура сайта. Інтэрнэт-рэсурс мадэрнізаваны з мэтай узняцця іміджу вэб-рэсурсу і выканання патрабаванняў заканадаўства.

Асноўнай задачай сайта з’яўляецца стварэнне і праектаванне інтуітыўна зразумелага і візуальна сучаснага інтэрфейсу, які павінен ажыццяўляць тэхнічна хуткі і лагічны пераход да раздзелаў і падраздзелаў сайта з размяшчэннем актуальнай інфармацыі аб дзейнасці Універсітэта.