Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.06.2023

Аб’яўлены прыём у дактарантуру і аспірантуру арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2023 годзе

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб прыёме ў дактарантуру і аспірантуру ў 2023 годзе па шырокім спектры навуковых спецыяльнасцей.

У адпаведнасці з распараджэннем Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі ад 29 мая 2023 г. № 14 «Аб тэрмінах прыёму асоб для атрымання навукова-арыентаванай адукацыі ў 2023 годзе» прыём дакументаў асоб, якія паступаюць у дактарантуру і аспірантуру, — з 1 жніўня па 30 верасня 2023 г. Прыём уступных экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах — з 6 па 11 кастрычніка 2023 г.

Больш падрабязна з інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылках ніжэй.
Аб тэрмінах прыёму асоб для атрымання навукова-арыентаванай адукацыі ў 2023 годзе
Пералік дакументаў спецыяльнасцей і кантактная інфармацыя