Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.06.2023

IV Міжнародны кангрэс «Навука харчаванне і здароўе»

29 чэрвеня 2023 года ў НАН Беларусі адбылося адкрыццё IV Міжнароднага кангрэса «Навука, харчаванне і здароўе».

Галоўны вучоны сакратар НАН Васіль Гурскі зачытаў прывітальнае слова Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова. З прывітальным словам таксама выступілі акадэмік НАН Беларусі Зянон Лоўкіс і генеральны дырэктар НПЦ па харчаванні Аляксей Меляшчэня.

У рамках работы форуму 29–30 чэрвеня 2023 года ўдзельнікі абмяркуюць наступныя напрамкі работы:
– Харчаванне як складнік здароўя чалавека. Медыцынскія, сацыяльныя і духоўныя аспекты правільнага харчавання насельніцтва, дыеталогія;
– Ацэнка дзіцячага харчавання: атлусценне, алергічныя рэакцыі, функцыянальныя расстройствы;
– Узбагачэнне прадуктаў харчавання вітамінамі і мікранутрыентамі;
– Індустрыя здаровага харчавання: прамысловыя біятэхналогіі, перспектывы развіцця перапрацоўкі сыравіны расліннага і жывёльнага паходжання;
– Функцыянальныя і спецыялізаваныя прадукты харчавання ў прафілактычных і рэабілітацыйных праграмах;
– Упраўленне якасцю і бяспекай прадуктаў харчавання.