Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.06.2023

Адбыўся Круглы стол «Эканоміка Рэспублікі Беларусь: дасягненні і перспектывы»

30 чэрвеня 2023 года ў НАН Беларусі адбыўся Круглы стол «Эканоміка Рэспублікі Беларусь: дасягненні і перспектывы», прысвечаны Дню эканаміста. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучыя вучоныя-эканамісты, эканамісты-практыкі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і вышэйшай школы краіны.

З прывітальным словам выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. У ходзе Круглага стала былі абмеркаваны праблемы эканамічнай навукі, а таксама роля навукоўцаў і эканамічнай школы ў развіцці краіны ў сучасных умовах.

Круглы стол стаў завяршальным мерапрыемствам Тыдня эканомікі, які праводзіў Інстытут эканомікі НАН Беларусі. У рамках тыдня быў праведзены цэлы шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх — Круглы стол, прымеркаваны да 92-годдзя Інстытута эканомікі, Круглы стол «Беларусь будучыні». Таксама былі падведзены вынікі конкурсу «Моладзь – беларускай эканоміцы».