Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.06.2023

Візіт дэлегацыі Шаньдунскага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта

З 28 па 30 чэрвеня 2023 года адбыўся візіт у НАН Беларусі дэлегацыі Шаньдунскага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Цзэн Цынцянем.

28 чэрвеня члены дэлегацыі азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці і распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі на пастаянна дзеючай выстаўцы «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці», а таксама адбыліся перагаворы з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргеем Чыжыкам, падчас якіх кітайскім бокам была прадстаўлена інфармацыя аб Шаньдунскім навукова-тэхнічным універсітэце, а таксама былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Шаньдунскім навукова-тэхнічным універсітэтам.

У рамках візіту дэлегацыя таксама наведала Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі, ДНУ «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі», ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі», ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка», адбылося абмеркаванне прапаноў па супрацоўніцтве ў галіне машынабудавання, горна-здабываючых і лазерных тэхналогій.

Тэгi
#візіты