Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.07.2023

Тры акадэмікі НАН Беларусі занесены ў Кнігу славы Дзятлаўскага раёна

3 ліпеня 2023 года на святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 525-годдзя горада Дзятлава за выдатныя дасягненні ў навуковай дзейнасці Кнігу славы Дзятлаўскага раёна папоўнілі імёны трох ураджэнцаў Дзятлаўшчыны, акадэмікаў НАН Беларусі.

Сертыфікаты аб занясенні ў Кнігу славы, кветкі і падарункі атрымалі акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар Аляксандр Лакотка; акадэмік НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар Міхаіл Нікіфараў і акадэмік НАН Беларусі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Станіслаў Грыб.

Падчас святочных урачыстасцей акадэмік Аляксандр Лакотка перадаў у дар Дзятлаўскаму гісторыка-краязнаўчаму музею дваццаць акварэльных работ з краявідамі Дзятлаўшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі і выступіў на выстаўцы работ мастакоў Дзятлаўшчыны ў раённым Цэнтры культуры.