Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.07.2023

Стратэгічная сесія «Расія-Беларусь. Адукацыя. Навука. Трансфер тэхналогій»

5–6 ліпеня 2023 года адбылася стратэгічная сесія «Расія-Беларусь. Адукацыя. Навука. Трансфер тэхналогій». У рамках гэтага Форуму з візітам у НАН Беларусі знаходзілася дэлегацыя АНА «Інстытут рэгіянальнага развіцця» — кіруючай кампаніі навукова-адукацыйнага цэнтра сусветнага ўзроўню «Інжынерыя будучыні».

Госці азнаёміліся з выстаўкай НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці», дзейнасцю НАН Беларусі, наведалі шэраг інстытутаў НАН Беларусі.

5 ліпеня на пасяджэнні сесіі былі абмеркаваны пытанні бягучага стану рэалізацыі праектаў дарожнай карты па ўзроўнях тэхналагічнай і рыначнай гатоўнасці, былі выпрацаваны прапановы па іх развіцці. З прывітальным словам выступілі першы намеснік старшыні НАН Беларусі Сяргей Чыжык і генеральны дырэктар кіруючай кампаніі НАЦ сусветнага ўзроўню «Інжынерыя будучыні» — АНА «Інстытут рэгіянальнага развіцця», саветнік губернатара Самарскай вобласці Вольга Міхеева. Адбылася прэзентацыя новых праектаў для ўключэння ў дарожную карту.

6 ліпеня на пасяджэнні сесіі з прывітальным словам выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. У сваім выступленні Уладзімір Рыгоравіч адзначыў, што Расія з’яўляецца прыярытэтным партнёрам для беларускага боку і НАН Беларусі адкрытая да супрацоўніцтва ў любых сферах, уключаючы лічбавізацыю, IT, машынабудаванне, фармацэўтыку, медыцыну і ахову здароўя, у галіне гуманітарных навук. Адбылася прэзентацыя вынікаў работы груп навукі і адукацыі. Былі вызначаны аптымальныя механізмы трансферу тэхналогій і фармату працы расійска-беларускага цэнтра трансферу тэхналогій (РБЦТТ).

«Дарожная карта» навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2022—2025 гг. паміж НАН Беларусі і кіруючай кампаніяй навукова-адукацыйнага цэнтра сусветнага ўзроўню «Інжынерыя будучыні» — АНА «Інстытут рэгіянальнага развіцця» была падпісана 27 чэрвеня 2022 года.