Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.07.2023

На археалагічным комплексе на рацэ Менка знойдзены яшчэ адзін фрагмент посуду з радавым знакам князя Ізяслава

7 ліпеня 2023 года на археалагічным комплексе на рацэ Менка, дзе з канца мая вядуцца маштабныя даследаванні гарадзішча і селішчаў пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела Інстытута гісторыі Андрэя Вайцяховіча, быў знойдзены яшчэ адзін фрагмент посуду з радавым знакам князя Ізяслава, сына Рагнеды і Уладзіміра. Летась было зроблена першае такое адкрыццё, якое ў значнай ступені паўплывала на планы маштабнага вывучэння гісторыка-культурнай каштоўнасці каля в. Гарадзішча Мінскага раёна.

У раскопках сумесна з навукоўцамі Інстытута гісторыі прымаюць удзел студэнты БДУ і ГрДУ імя Я. Купалы, БрДУ імя А. С. Пушкіна, ВДУ імя П. М. Машэрава, ГДУ імя Ф. Скарыны, ПДУ і МДУ імя А. Куляшова.