Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.07.2023

Удзел у тыдні прадпрымальніцтва для міжнародных талентаў

З 10 па 14 ліпеня 2023 г. у г. Сучжоу (Кітай) праходзіць тыдзень прадпрымальніцтва Сучжоу для міжнародных талентаў. 10 ліпеня 2023 г. ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства і Дні вучонага Сучжоу прынялі ўдзел прадстаўнікі НАН Беларусі: акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Сяргей Шчарбакоў, дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага Андрэй Грыгор’еў, дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Валерый Ганчароў, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій Аляксандр Успенскі і загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута Дзмітрый Карпінскі.

Кітайскім бокам былі прадстаўлены праграмы прыцягнення замежных таленавітых навукоўцаў і прадпрымальнікаў для працы ў рэгіёне. Прадстаўнікі НАН абмеркавалі з віцэ-мэрам г. Сучжоу Джа Індонам і намеснікам дырэктара Бюро навукі і тэхналогій г. Сучжоу Джан Тынсту магчымасці супрацоўніцтва арганізацый НАН з універсітэтамі і інавацыйнымі прадпрыемствамі горада Сучжоу па шырокім спектры перспектыўных напрамкаў, уключаючы матэрыялазнаўства, у тым ліку матэрыялы для “постліціевых” акумулятараў, кампанентную базу электратранспарту, лазерныя і аптычныя тэхналогіі.