Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.07.2023

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка азнаёміўся з вынікамі археалагічных раскопак гарадзішча на Менцы

12 ліпеня 2023 г. намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка азнаёміўся з вынікамі археалагічных раскопак у раёне старажытнага гарадзішча на рацэ Менка пад Мінскам, якія вядуць навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі разам са студэнтамі беларускіх ВНУ. Комплекс таксама наведалі намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры.

Адбылося падрабязнае знаёмства з ходам работ і знойдзенымі артэфактамі розных стагоддзяў, агляд раскопаў.

У мінулым годзе археолагі зрабілі стаўку на пошукі ў гэтай мясцовасці і не пралічыліся: толькі ў гэтым годзе за няпоўны археалагічны сезон былі знойдзеныя найцікавейшыя артэфакты: наканечнікі стрэл, маленькія гліняныя збанкі, фрагменты керамічных вырабаў і ўпрыгажэнняў, нажы, манеты, старажытныя гандлёвыя пломбы і многае іншае.