Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.07.2023

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Бульбаводства Беларусі: дасягненні і перспектывы»

12 ліпеня 2023 г. стартавала міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Бульбаводства Беларусі: дасягненні і перспектывы», прысвечаная 95-годдзю навуковага бульбаводства ў Беларусі. Свае віншаванні калегам з НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве перадаў намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун, першы намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Прымачэнка, дырэктар ФГБНУ ФІЦ бульбяной гаспадаркі імя А. Г. Лорха (РФ) Сяргей Жавора, калегі з арганізацый Аддзялення аграрных навук НАН. Навуковыя даклады ўдзельнікаў канферэнцыі тычыліся розных навуковых аспектаў селекцыі і вырошчвання бульбы. Адбыўся агляд дэманстрацыйных пасадак і палёў Цэнтра.