Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.07.2023

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у 13-й Міжнароднай прамысловай выстаўцы INNOPROM

Дэлегацыя НАН Беларусі пад кіраўніцтвам першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Чыжыка прыняла ўдзел у 13-й Міжнароднай прамысловай выстаўцы INNOPROM у Екацярынбургу.

10 ліпеня, у першы дзень работы выстаўкі, калектыўны раздзел навукова-тэхнічных распрацовак Нацыянальнай экспазіцыі наведалі Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, Старшыня ўрада РФ Міхаіл Мішусцін і Прэм’ер-міністр Казахстана Аліхан Смаілаў. Адбылася дзелавая сустрэча прадстаўнікоў дэлегацыі НАН Беларусі з кіраўніцтвам Уральскага аддзялення РАН. Па выніках было падпісана Пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і УрА РАН. Пагадненне падпісалі Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Сяргей Чыжык і Старшыня УрА РАН Віктар Рудэнка.

11 ліпеня ў рамках выстаўкі быў падпісаны шэраг пагадненняў аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, у тым ліку: пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Уральскім федэральным універсітэтам імя першага прэзідэнта РФ Б. М. Ельцына; пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НПЦ па матэрыялазнаўстве НАН Беларусі, Уральскім федэральным універсітэтам імя першага прэзідэнта РФ Б М. Ельцына, Паўднёва-Уральскім дзяржаўным універсітэтам (Нацыянальным даследчым універсітэтам) і ААТ “Планар” (г. Чалябінск, РФ); Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі і ТАА “КРОС Інжынірынг” (г. Екацярынбург); Пагадненне аб супрацоўніцтве, накіраванае на падтрымку і развіццё галіны беспілотных лятальных апаратаў паміж НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі і аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыяй дадатковай адукацыі “Агенцтва тэхналагічнага развіцця Ульянаўскай вобласці”; Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж ДНУ “Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі” і Інстытутам эканомікі Уральскага аддзялення навук РАН. Таксама былі падпісаны Дагавор на пастаўку тэхналагічнага абсталявання вытворчасці ААТ “НВА Цэнтр” і ЗАТ “УРАЛ-АМЕГА” і Дагавор аб выкананні доследна-канструктарскай работы паміж Мінскім НДІ радыёматэрыялаў і АТ “Іжэўскі электрамеханічны завод “Купал”.

12 ліпеня адбыўся круглы стол “Універсітэты Расіі і Беларусі — драйверы эканамічнага, навуковага і адукацыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін”, на якім спікерам выступіў Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык. На стэндзе калектыўнага раздзела навукова-тэхнічных распрацовак Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Мемарандум аб навуковым супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Іркуцкім філіялам Сібірскага аддзялення РАН. Мемарандум падпісалі першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык і дырэктар Іркуцкага філіяла Сібірскага аддзялення РАН Ігар Бычкоў. Таксама былі падпісаны: Дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Інстытутам прыкладной фізікі НАН Беларусі і Інстытутам фізікі металаў імя М.М. Міхеева Уральскага аддзялення РАН; пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі і навукова-вытворчым комплексам “Энергетычныя сістэмы і кампаненты” (Свярдлоўская вобласць); Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі і ТАА “Робаавія” (Растоўская вобласць). У трэці дзень працы з прадстаўленымі на выстаўцы распрацоўкамі НАН Беларусі на стэндзе навукова-даследчых і тэхнічных распрацовак Нацыянальнай экспазіцыі азнаёміліся губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў і віцэ-прэзідэнт РАН, Старшыня Уральскага аддзялення РАН Віктар Рудэнка.

13 ліпеня ў рамках дзелавой праграмы выстаўкі адбыўся візіт дэлегацыі НАН Беларусі ва Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына. У ходзе дзелавой сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні супрацоўніцтва навуковых і адукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь з Уральскім федэральным універсітэтам і прамысловымі прадпрыемствамі Расіі.

На закрыцці 13-й Міжнароднай прамысловай выстаўкі ІНАПРАМ за актыўны ўдзел у выставачных мерапрыемствах усе падведамныя НАН Беларусі арганізацыі былі адзначаны дыпломамі.

Фота НАН Беларусі і БЕЛТА.

Тэгi
#INNOPROM