Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.07.2023

27 ліпеня адбудзецца прэзентацыя 3-й кнігі серыйнага выдання «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!»

27 ліпеня 2023 г. (чацвер) у 11.00 у НАН Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66, аўдыторыя 216) адбудзецца прэзентацыя 3-й кнігі серыйнага выдання «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!». У выданні прадстаўлены ўспаміны і дакументальныя матэрыялы, сабраныя ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў рамках ініцыяванай Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі Усебеларускай акцыі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!». Гэта ўжо трэцяя кніга, падрыхтаваная вучонымі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, якая з’яўляецца прыкладам практычнай работы па ўвекавечанні пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне.

На прэзентацыю запрошаны кіраўнікі НАН Беларусі, у тым ліку аўтары артыкулаў, вядомыя вучоныя краіны, дырэктары інстытутаў Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, палітычныя і грамадскія дзеячы, ветэраны, моладзь.

Дапоўніць мерапрыемства выстаўка найноўшых выданняў Інстытута гісторыі НАН Беларусі на ваенную тэматыку. Адбыўся круглы стол «Эканоміка Рэспублікі Беларусь: дасягненні і перспектывы».