Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.08.2023

Інстытут фізіялогіі прыняў маладых спецыялістаў

Чацвёра маладых спецыялістаў — выпускнікоў беларускіх ВНУ ўліліся ў склад калектыву Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 9 жніўня адбылося прадстаўленне новых супрацоўнікаў калектыву Інстытута. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзмітрый Тапальскі выказаў надзею, што маладыя навукоўцы змогуць рэалізаваць сябе ў навуцы, стаўшы часткай згуртаванай каманды інстытута і ў цэлым акадэмічнай супольнасці. — У навуцы вынік залежыць не толькі ад вас, але і ад таго, хто знаходзіцца побач — ад вашых настаўнікаў, – адзначыў Дзмітрый Тапальскі. — Дасведчаны калега дапаможа спланаваць эксперымент, закладзе першыя навыкі самастойнай апрацоўкі вынікаў, дасць імпульс да пастаяннага самаразвіцця і самаарганізацыі. — Маладым спецыялістам гатовыя аказаць падтрымку ў абароне іх правоў і інтарэсаў, арганізацыі актыўнага адпачынку і ўмацаванні здароўя, — адзначыла старшыня прафсаюзнага камітэта Святлана Кохан.

Каб зрабіць гэты дзень яшчэ больш запамінальным, маладым супрацоўнікам уручылі памятныя падарункі з сімволікай інстытута.