Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.08.2023

Сваё прафесійнае свята археолагі Інстытута гісторыі НАН правядуць на Менцы

15 жніўня — сваё прафесійнае свята Дзень археолага — навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі правядуць на археалагічным комплексе на р. Менцы ў в. Гарадзішча Мінскага раёна і запрашаюць далучыцца ўсіх, хто захапляецца гісторыяй і археалогіяй. Пачатак у 10.00 (в. Гарадзішча Мінскага раёна).

- непасрэдны ўдзел у археалагічных раскопках Вялікага гарадзішча пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі;

- майстар-класы ад вопытных археолагаў па зачыстцы культурнага пласта;

- лекцыя навуковага кіраўніка раскопак Андрэя Вайцяховіча:

- выстава найноўшых артэфактаў;

- выступленне клуба гістарычных рэканструкцый «Волат»;

- выязны семінар па пытаннях археалагічнай спадчыны Беларусі і гісторыка-культурнага турызму (прымеркаванага да Дня археолага);

- круглы стол «Інтэграцыя ў сферу турызму археалагічнай спадчыны Беларусі»

У мерапрыемстве прымуць удзел археолагі Інстытута гісторыі НАН Беларусі; студэнты-валанцёры Мінска; навукоўцы, члены Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі; кіраўнікі (прадстаўнікі) турыстычных арганізацый, супрацоўнікі Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага агенцтва па турызме, экскурсаводы, гіды-перакладчыкі, выкладчыкі турыстычных дысцыплін.