Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.08.2023

Навукоўцы АІПІ пашыраюць супрацоўніцтва з калегамі з КНР

19 жніўня 2023 года адбылася сустрэча кіраўніцтва Дзяржаўнай навуковай установы «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і прадстаўнікоў Нацыянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта абароны і тэхналогій (КНР).

У рамках сустрэчы быў абмеркаваны шэраг пытанняў. Сярод іх: праект «Дагавора аб лекцыях (Сесія 2) у галіне інфармацыйных тэхналогій і матэматыкі»; праект «Інструкцыі па рэалізацыі сумеснай праграмы падрыхтоўкі дактарантаў»; праект «Інструкцыі па рэалізацыі запрошаных навукоўцаў у Кітай»; мемарандум аб узаемаразуменні паміж АІПІ і Кайюаньскім інстытутам матэматычных навук па стварэнні сумеснай лабараторыі; удзел навукоўцаў АІПІ ў праекце «ART Challenge 2023» і ў праектах «International Joint Research Note».

Вынікам сустрэчы стала падпісанне Пратакола пасяджэння.