Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.09.2023

7 верасня адкрыецца ХІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў»

7 верасня 2023 г. у 10.00 у ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, каб. 302) адкрыецца 13-я Штогадовая навуковая канферэнцыя «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў». Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны вядучыя спецыялісты з Рэспублікі Беларусь і краін СНД — Расійскай Федэрацыі, Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан.

Мэтай канферэнцыі з’яўляецца абмеркаванне ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, фатаграфіі, кіно, экранных відаў мастацтваў у вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры. Удзельнікі абмяркуюць актуальныя праблемы вывучэння этнакультурных традыцый, фалькларыстыкі, антрапалогіі; пошук сістэмных падыходаў да вырашэння актуальных задач захавання нацыянальных культур і гісторыка-культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.

Арганізатары канферэнцыі — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (філіял «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі»).

Запрашаюцца ўсе ахвочыя.

З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца тут.

Тэгi
#анонсы